Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Музей истории

Назва музея                       Гісторыя вёскі Любань

Профіль музея                   комплексны

 

Поўны адрас, тэлефон, e-mail, сайт: вул.Сінкевіцкая, 49, агр.Любань, Лунінецкага раёна, Брэсцкай вобласці; lybn.luninec.edu.by .

Тэл. 38020

 

 

Кіраўнік музея : Сыцэвіч Алена Анатольеўна

                      

Музей можна наведваць

 

Панядзелак – пятніца : з 9.00 да 17.00

 

Гісторыя музея

 

 

Гісторыка-краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Любань” пачаў працаваць 28.08.1987 года.

         Кіраўніком музея была назначана настаўнік гісторыі Янцэвіч Вольга Сцяпанаўна. Была створана камісія, адказная за захаванне фонда музея:

1.Шэўчык Аляксей Андрэевіч, настаўнік гісторыі;

2.Нефідовіч Сцяпан Паўлавіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры;

3.Антановіч Людміла Фадзееўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры.

 

 

Назва дзяржаўнага музея, які аказвае метадычную дапамогу : Лунінецкі раённы краязнаўчы музей

 

 

Музейныя экспазіцыі

п/п

Тэматыка, назва экспазіцыі

Месца знаходжання

Дата стварэння

(месяц, год)

1

“Чым ты была, Беларусь мая родная?”

У музеі

08.1987

2

“Ты – з Усходняй, я – з Заходняй, мы з табой – браты”

 

У музеі

08.1987

3

“Ішла вайна народная”;

У музеі

08.1987

4

“Цвіці, каласуйся, мой край”;

У музеі

08.1987

5

“Гісторыя Любанская школы”;

У музеі

08.1987

6

“Культура і спорт”

У музеі

08.1987

7

«Без тэрміну даўніны»

У музеі

08.2022

 

 

            Функцыі музея:

усебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёну;

ахову і папулярызацыю гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцей роднага краю;

удзел у рашэнні навучальных і выхаваўчых задач установы адукацыі.

           Задачы музея:

выяўленне, вывучэнне, захаванне і належнае выкарыстанне музейных прадметаў, якія маюць культурную, гістарычную, навуковую і (або) мастацкую вартасць;

правядзенне грамадска-карыснай і культурна-адукацыйнай работы сярод навучэнцаў, бацькоў, грамадскасці.

5. Музеі ажыццяўляюць музейную дзейнасць і вядуць пошукава-даследчую, асветніцкую і грамадска-карысную працу з улікам адукацыйных і ідэйна-выхаваўчых задач.

 

 

Краязнаўчы музей вёскі Любань гасцінна расчыніў дзверы 28 жніўня 1987 года.

Надарыцца:

Патрапіш ты калі

Ў край, дзе Прыпяць

Вольна разліваецца,

Дубровам падмываючы камлі,-

То ведай:

Край Палессем называецца.

З чым бы ні параўноўвалі Палессе, ніводнае з гэтых параўнанняў не дае поўнага ўяўлення аб ім. Сусветную вядомасць Палессю прынесла яго некранутая прырода. Часткай палескай прыроды з незапомных часін сталі і самі палешукі, “людзі на балоце’’. Палешукамі  лічацца і любанцы, жыхары нашай вёскі Любань. Хочацца пачаць нашу экскурсію з гісторыі ўзнікнення назвы нашай вёскі.

Гэта было прыкладна 300-400 гадоў таму назад. Вялікія прасторы Беларусі, у тым ліку і наша вёска належалі князям Радзівілам. Шмат дзічыны вадзілася ў тутэйшых лясах. Пан часта са сваёй світай выязджаў на паляванне, таму што яго памесце знаходзілася ў Давыд-Гарадку. Аднойчы стаяла дрэннае надвор’е, калі ён быў на паляванні. Пан выехаў на паляну, дзе было некалькі хат, і тут раптам скончыўся дождж і засвяціла сонца, стала вельмі прыгожа. Пану зрабілася вельмі прыемна.

–Люба мне тут,–сказаў ён. “Любанье”–, пачулася дружыне. З тых пор так і стала называцца наша вёсачка.

Бадай, ужо нідзе, акрамя Палесся, не сустрэнеш такіх архаічных вёсак на невялічкіх астраўках балот, дзе амаль усё засталося так, як і сотню гадоў назад: чаротавыя стрэхі хацін, калодзежныя жураўлі і замшэлыя крыжы-абярэгі, на якіх вісяць рушнікі з арнаментам.

На Палессі добра ведаюць і захоўваюць традыцыі, што складваліся стагоддзямі. Веснавая сяўба, зажынкі, дажынкі, пакос, паляванне,рыбалка – усё рабілася і робіцца сваім парадкам, таму невыпадкова ў нашай зале сабраны прылады працы, якімі карысталіся працавітыя землякі больш за стагоддзе таму назад.

Каля  хаткі стаяць кросны, або верстат, якія былі ў кожннай хаце і з дапамогай якіх гаспадыні апраналі сям’ю. А майстэрству ткаць і вышываць навучаліся яшчэ ў раннім дзяцінстве, каб у 12-14 год дзяўчынкі ўжо нароўні з дарослымі ўмелі ўсё рабіць і пачалі збіраць сабе пасаг: палатно, ручнікі, посцілкі, вопратку. Шмат палескіх традыцый звязана з народнымі строямі, якія служылі своеасаблівым пашпартам. Абавязковым элементам жаночых строяў на Палессі быў фартух. Святочнае адзенне шылі з адбеленага палатна і ўпрыгожвалі яго вышыўкай .

Як гаварылася раней, на Палессі займаюцца рыбалоўствам, таму невыпадкова ў нашай экспазіцыі ёсць лодка і снасці для лоўлі рыбы.

А тут вы можаце ўбачыць макет сялянскай хаткі з ложкам, люлькай для дзіцяці, лавай, посудам і іншымі гаспадарчымі рэчамі.

На гэтых стэндах вы можаце ўбачыць грашовыя адзінкі, дакументы, фотаздымкі  пачатку 20 стагоддзя. 

 

Другая зала экспазіцыі называецца “Ты – з Усходняй, я – з Заходняй, мы з табой браты”, якая прысвечана ўз'яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі.

         Па Рыжскаму мірнаму дагавору ад 3 сакавіка 1921 года Заходняя частка Беларусі ўвайшла ў склад буржуазнай Польшчы. Цяжка жылося аднавяскоўцам пад прыгнётам польскіх паноў. А там , на  Усходзе, нашы браты-беларусы жылі пры савецкай уладзе, будавалі новае жыццё. Наш народ цягнуўся да свабоды. Часта аднавяскоўцы пераходзілі мяжу: уцякалі да бальшавікоў. У 1923 годзе была створана КПЗБ. Пачало дзейнічаць падполлле ў нашай вёсцы. Яго кіраўніком быў Дзмітрый Іванавіч Антановіч, а  сакратар -  Сергіевіч Якаў Антонавіч, фотаздымак якога змешчаны на стэндзе.

         17 верасня 1939 года Заходняя Беларусь была вызвалена Чырвонай Арміяй. Тут у музеі змешчаны здымак Кудрэвіч Ганны – дэлегата народнага сходу. У ліку паўнамоцнай камісіі яна прысутнічала на 5 сесіі Вярхоўнага Савета БССР, які прыняў рашэнне аб аб’яднанні Заходняй Беларусі з Усходняй.

 

Вось мы з вамі ў зале, тэма якой балючай хваляй агортвае кожнага з нас. Назва яе – “Ішла вайна народная”

22 чэрвеня без аб’яўлення вайны фашысцкая Германія напала на СССР і першы ўдар прыняла на сябе наша Радзіма: героі Брэсцкай крэпасці. А 10 ліпеня 1941 года чорная навала дакацілася і да нашага раёна, нашай вёскі. З першых дзён акупацыі фашысты пачалі чыніць расправу над нашымі аднавяскоўцамі, асабліва удзельнікамі сацыялістычнага будаўніцтва. Былі забіты 5 савецкіх актывістаў: Шэўчык Сцяпан, Забабуха Сцяпан, Шэўчык Харытон, Антановіч Іван, Сергіевіч Фёдар.

На тэрыторыі нашага раёна пачаў разгортвацца партызанскі рух, стварыўся атрад імя Сталіна, членамі якога сталі некалькі нашых жыхароў. Вось тут вы можаце прачытаць клятву партызана, а на гэтых стэндах вы можаце ўбачыць фотаздымкі некаторых нашых партызан і звесткі пра іх: Забабуха Сцяпан здабыў сабе трафей, забіўшы афіцэра, тут жа ваявалі Барысюк Мікалай, Вайтовіч Піліп, Вайтовіч Ганна, Беластоцкая Ева, Сергіевіч Данііл, Ненадовіч Канстанцін і іншыя. На гэтым стэндзе мы бачым Канапацкага Паўліка, якому не было яшчэ 14 гадоў. Ён быў кемлівым разведчыкам і мужным партызанам. Звесткі аб ім захоўваюцца ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.Вялікі ўклад у перамогу над фашысцкай Германіяй унеслі нашы аднавяскоўцы на франтах. Мы падышлі з вамі да стэнду з імёнамі загінуўшых адлавяскоўцаў. Калі ласка, памянём іх хвілінай маўчання. У зале ВАв размешчаны узнагароды, пісьмы з фронту, успаміны аб гэтай жудаснай трагедыі.

9 аднавяскоўцаў выконвалі свой інтэрнацыянальны доўг у Афганістане. Ім прысвечаны куток у гэтай зале, вы можаце ўбачыць іх фотаздымкі .

Пры  выкананні свайго воінскага абавязку – тэрміновай службы – у г. Тальяці загінуў наш зямляк Меляшкевіч Аляксей Міхайлавіч, яму было ўсяго толькі 19 гадоў.

                                     Заспявае пясняр аб Новым Палессі,                         

з канца ў канец пальюцца песні.

Яшчэ адна зала нашага музея – “Цвіці, каласуйся, мой край”. Прысвечана яна ўзнаўленню гаспадаркі, разбуранай вайной. Пачалося мірнае жыццё, трэба было будаваць калгас. На шляху аднавяскоўцаў было шмат перашкод. Сярод іх і банды. Тут змешчаны ўспаміны Шэўчык Яўгеніі Міхайлаўны, якая расказвала пра свайго бацьку, калгаснага актывіста, загінуўшага ад рук бандытаў, пра маці, якая была дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Тут знаходзіцца фотакартка дэпутата, яе дэпутацкі білет і пасведчанне дэпутата.

Тут жа стэнд, на якім адлюстравана гісторыя развіцця калгаса. У 1949 годзе на тэрыторыі цяперашняга СВК “Новае Палессе” было арганізавана 6 калгасаў: “Сцяг камунізму”, “Чырвоная зорка”, імя Панамарэнкі, імя Някрасава, імя Чкалава, імя Дзяржынскага.

З цягам часу гэтыя калгасы аб’ядналіся, а ў верасні 1959 года старшынёй быў абраны Сцепчанка Уладзімір Апанасавіч. Менавіта пры ім калгас дасягнуў росквіту, а кіраўніку было прысвоена званне Героя сацыялістычнай працы. Ішлі гады. У калгас прыходзілі спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, зусім па-іншаму выглядаў калгас у 1970 годзе: далейшае станаўленне эканомікі калгаса вызначала спецыялізацыя і структура пасеўных плошчаў. Калгас узяў курс на механізацыю працэсу ў жывёлагадоўлі, раслінаводстве, пачалося будаўніцтва культурна-бытавых аб’ектаў і аб’ектаў вытворчага прызначэння.

Тут жа размешчаны імёны ардэнаносцаў.

 

 

Яшчэ адна зала нашага музея прысвечана гісторыі Лабанскай школы. Першая школа ў нашай мясцовасці была адкрыта ў 1914 годзе ў вёсцы Лахаўка . Настаўнікам быў Караніха Іван. А потым з 1915 па 1918 год – Шэўчык Андрэй Рыгоравіч. Навучанне было платным – 3 рублі ў месяц. З 1919 года за навучанне плацілі жытам і бульбай. Навучанне вялося на рускай мове. У 1922 годзе рускія школы былі закрыты, а адкрыліся польскія. З прыходам Савецкай улады ў 1939 годзе школа адкрылася і на хутары Любань. У перыяд акупацыі школы былі закрытыя і пачалі работу пасля вызвалення нашай тэрыторыі. У 1945 годзе ў Любані была адкрыта семігодка, дзе было 4 школьныя пакоі. Працавала 12 настаўнікаў. Затым сіламі калгаснікаў быў пабудаваны аднапавярховы будынак у цэнтры вёскі. У 1976 годзе быў узведзены новы 3-павярховы будынак за сродкі калгаса, старшынёй быў Сцепчанка У.А.

 

Апошні раздзел нашага музея “Культура і спорт”. Тут размешчаны дыпломы, кубкі, граматы спартсменаў-пераможцаў. А гэты стэнд прысвечаны культурнаму жыццю нашай вёскі   :  выступленні агідбрыгад, хору,можаце ўбачыць, як адпачываюць нашы дзеці за мяжой…

 

Просім дапамогі

  У год гістарычнай памяці, мы, вучні Любанскай сярэдняй школы Лунінецкага раёна, даведаліся пра адну жудасную гісторыю, якая адбылася з землякамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. У лесе паміж нашай вёскай Любань і Перуновам была знойдзена магіла, на якой ёсць надпіс ад маці, якая паставіла помнік сваім дзецям, загінуўшым ў час вайны. Нас зацікавіла гісторыя, што ж тады адбылося і хто тыя дзеці, чым і каму яны перашкодзілі? Мы пачалі пошукавую работы. У кнізе “Памяці” ёсць такая інфармацыя:

                     Загінуўшыя мірныя жыхары

                     Вёска Перунова

Кулакоўскі Мікалай Адамавіч, н. у 1914, расстраляны восенню 1942. Праз тыдзень расстраляны яго чацвера дзяцей: Ганна, 8 гадоў, Еўдакія, 6 гадоў, Іван, 4 гады, Сцяпан, 2 гады.

На хутары каля Пцічніка (мясцовая назва хутароў, якія ўваходзяць у вёску Перунова) жыла сям’я лесніка Мікалая Кулакоўскага. Паліцаі западозрылі яго ў сувязі з партызанамі. Калі бацькі ўжо не было ў жывых, гэтыя ж паліцаі прыехалі знішчаць сям’ю. Маці была на полі, а дзяцей забралі і забілі.

Нам сказалі, што маці пераехала ў горад, з цягам часу выйшла замуж і нарадзіла яшчэ двух сыноў. Просім усіх, хто ведае сям’ю Кулакоўскіх, адгукнуцца, каб расказаць нам падрабязней гэтую гісторыю.

Гэта - памяць зямлі, гэта тое, што павінны помніць людзі, каб такіх гісторый не ведала наша зямля.

 

Тэлефон школы : 38020

 

Савет музея “Гісторыя вёскі Любань”