Тэма: Формулы прывядзення.
Тып урока: урок засваення ведаў і спосабаў дзейнасці.
Мэты ўрока:
1.Пазнаеміць з формуламі прывядзення.
2.Адпрацаваць навык прымянення формул прывядзення.
Задачы:
- Дыдактычная:
-арганізаваць дзейнасць вучняў па комплекснаму засваенню і прымяненню формул прывядзення.
2. Адукацыйная:
-удасканальваць навыкі прымянення трыганаметрычных формул.
3.Развіваючая:
-садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, камунікатыўных навыкаў, праяўлення самастойнасці ва ўменні знайсці спосабы рашэння.
4.Выхаваўчая:
-стварыць умовы для фарміравання інфармацыйнай культуры вучняў, навучання іх актыўным прыёмам пазнавальнага ўзаемадзеяння, павышэння матывацыі дасягнення вынікаў дзейнасці.
Абсталяванне: мультымедыйны праектар, ноўтбук, экран.
Дыдактычнае забеспячэнне: тэхналагічная карта ўрока, заданні для групавой работы, мультымедыйная прэзентацыя.
Ход урока:
1.Арганізацыйны этап.(1 хвіліна)
Мэта: стварэнне спрыяльнага эмацыянальнага стану (гутарка).
2.Актуалізацыя ведаў і спосабаў дзейнасці. (3 хвіліны)
Мэта этапа: актывізацыя рэзерваў памяці вучняў, праверка ведаў, сістэматызацыя ведаў, паўтарэнне формул.
Асноўныя віды дзейнасці
|
Заўвагі
|
настаўнік
|
вучні
|
Настаўнік прапануе гульню “Знайсці памылку”. На дошцы запісаны суадносіны паміж сінусам, косінусам, тангенсам і катангенсам аднаго і таго ж вугла з памылкамі і без памылак.
|
Вучні павінны знайсці памылкі і растлумачыць правільны варыянт рашэння.
|
|
3.Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу. (3 хвіліны)
Мэта этапа: забяспечыць матывацыю вывучэння тэмы і актуалізаваць вопыт вучняў работы з трыганаметрычнымі формуламі, абазначыць тэму ўрока, сфарміраваць патрэбнасць у вывучэнні формул прывядзення.
Асноўныя віды дзейнасці
|
Заўвагі
|
настаўнік
|
вучні
|
Прапануюцца пытанні рознага ўзроўня складанасці.
Першая група:
-назваць знакі трыганаметрычных функцый;
-знайсці пункты сіметрычныя пачатку каардынат А (3; 4), В (-3; 2), С (1; -2), D (-1;-5).
Другая група:
-знайсці становішча пункта на акружнасці, які адпавядае вуглу ў 4050, 7500;
-знайсці значэнне sin 3900,
cos 3900, tg 3900,ctg 3900.
Трэцяя група:
-знайсці значэнне, карыстаючыся адзінкавай акружнасцю sin1200, cos1200, tg1200,ctg1200;
-знайсці значэнне, карыстаючыся адзінкавай акружнасцю sin2100, cos2100, tg2100,ctg2100.
|
Вучні адказваюць на пытанні, робяць абагульненні.
|
|
4.Вывучэнне новага матэрыялу. (18 хвілін)
Мэта этапа: стварыць дзелавы настрой, прабудзіць цікавасць да вывучэння новай тэмы (гутарка).
Асноўныя віды дзейнасці
|
Заўвагі
|
настаўнік
|
вучні
|
Патрэбна знайсці значэнні трыганаметрычных функцый
cos(π/2 + x); sin (π/2+х);
sin (3 π/2 +х ); cos(3 π/2+х).
|
Вучні знаходзяць значэнні
|
|
Прапануе адказаць на пытанне:
-Якую заканамернасць выявілі?
|
Робяць выснову, што мяняецца назва функцыі на падобную па гучанню.
Выяўляюць правіла знака.
|
Дэманструюцца слайды
|
![](sm_full.aspx?guid=11423)
-Што такое формулы прывядзення, для чаго яны патрэбны?
-Першае правіла ўтварэння формул прывядзення— правіла назвы функцыі.
Дэманстрацыя слайдаў:
![](sm_full.aspx?guid=11433)
-Другое правіла формул прывядзення— правіла ўтварэння знака функцыі.
![](sm_full.aspx?guid=11443)
5.Першапачатковае замацаванне вывучанага на ўроку. (4 хвіліны)
Мэта этапа: выпрацоўка навыкаў прымянення формул прывядзення пры пераўтварэнні трыганаметрычных выразаў.
Рашэнне заданняў:
№ 2.119 – 2.121 (вусна). Адказаць на пытанне: -Ці з’яўляецца роўнасць тоеснасцю?
№ 2.122 (работа ў парах). Замяніць выраз тоесна роўным яму, выкарыстаўшы формулы прывядзення.
6.Замацаванне. Практычнае прымяненне матэрыялу. ( хвілін)
Мэта этапа: замацаваць веды вучняў па прымяненню формул прывядзення.
Клас дзеліцца на тры групы:
- заданне вучням першай групы: запісаць формулы прывядзення:
![](sm_full.aspx?guid=11493)
- заданне вучням другой групы: вылічыць, карыстаючыся формуламі прывядзення:
![](sm_full.aspx?guid=11503)
- заданне вучням трэцяй групы: спрасціць выраз, прымяняючы трыганаметрычныя формулы і формулы прывядзення:
![](sm_full.aspx?guid=11513)
7.Самакантроль. (3 хвіліны)
Мэта этапа: праверыць узровень засваення формул прывядзення, удасканальваць навык самакантролю.
Асноўныя віды дзейнасці
|
Заўвагі
|
настаўнік
|
вучні
|
Настаўнік прапануе вучням першай групы праверыць выкананне задання
|
Вучні першай групы правяраюць, робяць аналіз памылак
|
Дэманструецца слайд
|
![](sm_full.aspx?guid=11453)
Асноўныя віды дзейнасці
|
Заўвагі
|
настаўнік
|
вучні
|
Настаўнік прапануе вучням другой групы праверыць выкананне задання
|
Вучні другой групы правяраюць, робяць аналіз памылак
|
Дэманструецца слайд
|
![](sm_full.aspx?guid=11463)
Асноўныя віды дзейнасці
|
Заўвагі
|
настаўнік
|
вучні
|
Настаўнік прапануе вучням трэцяй групы праверыць выкананне задання
|
Вучні трэцяй групы правяраюць, робяць аналіз памылак
|
Дэманструецца слайд
|
![](sm_full.aspx?guid=11473)
8. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў.(2 хвіліны)
Мэта этапа: абагуліць звесткі вучняў аб прымяненні формул прывядзення.
Асноўныя віды дзейнасці
|
Заўвагі
|
настаўнік
|
вучні
|
Настаўнік прапануе гульню “Мазгавы штурм”
|
Адказваюць на пытанні
|
Дэманструецца слайд: заданне, затым спосаб рашэння.
|
![](sm_full.aspx?guid=11483)
9.Дамашняе заданне (1 хвіліна).
Мэта этапа: падрыхтаваць вучняў да выбару і паспяховаму выкананню дамашняга задання
Асноўныя віды дзейнасці
|
Заўвагі
|
настаўнік
|
вучні
|
Настаўнік прапануе абавязковае дамашняе заданне, а таксама заданне па выбару вучня.
|
Запісваюць дамашняе заданне ў дзённік.
|
|
10.Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія (3 хвіліны).
Мэта этапа: садзейнічаць развіццю ўмення абагульняць, атрыманы на ўроку вучэбны матэрыял, фармуліроўка вывадаў.
Асноўныя віды дзейнасці
|
Заўвагі
|
настаўнік
|
вучні
|
Словы настаўніка:
-Зараз вашай увазе я прапаную прытчу. Паслухаўшы яе ўважліва, вы павінны будзеце ацаніць сваю работу на ўроку.
Ішоў мудрэц, а насустрач яму тры чалавекі, якія везлі пад спякотным сонцам павозкі з камянямі для будаўніцтва храма. Мудрэц спыніўся і задаў кожнаму па пытанню. У першага спытаў: “Што ты рабіў цэлы дзень?” А той з усмешкай адказаў, што цэлы дзень ён вазіў праклятыя камяні. У другога спытаў: “Што ты рабіў цэлы дзень?”. А той адказаў: “Я старанна выконваў сваю работу”. А трэці ўсміхнуўся, яго від засвяціўся радасцю, і ён адказаў: “А я прымаў удзел у будаўніцтве храма”.
-Падыміце, калі ласка, руку тыя вучні, якія працавалі на ўроку так, як першы чалавек. А хто старанна выконваў сваю работу? А хто прымаў удзел у будаўніцтве храма?
Такім чынам, падвядзём вынікі нашай дзейнасці і выставім адзнакі.
|
Вучні выражаюць свае думкі.
|
Гучыць фонавая музыка.
|
Урок распрацаваны і праведзены настаўнікам Антановіч С.У.
Карткі-заданні
для самастойнай работы па тэме “Формулы прывядзення”
Варыянт 1
1.Ці з’яўляецца роўнасць тоеснасцю:
1) sin (180-x) = sin x; 2)cos (270+x)= - sin x;
3) sin (90+x) = cos x; 4) cos (180+x)= - sin x;
5)sin(-x) = sin x; 6) cos (3π/2-x)= - sin x;
7) cos (2π -x)= cos x; 8) sin (2π +x) = sin x.
2.Вылічыць:
Узор: sin 5700 = sin (3600 +2100)= sin2100= sin (1800 +300)= - sin 300= - ½.
1) cos 4050; 2) sin 3000; 3)tq2250; 4) сtq3150.
3.Замяніць выраз тоесна роўным яму (з вуглом х), выкарыстаўшы формулы прывядзення:
1) сtq (2700+ х); 2) tq(2700-х); 3) sin (3π/2+x).
Варыянт 2
1.Вылічыць:
1) sin 7650; 2) cos (-3000); 3) tq 9450;
4) сtq 11250.
2.Знайсці значэнне выразу:
1) cos (-2250) – sin(-9450) - tq 1250; 2) tq 21π/4+ 1/2 sin11π/6- cos (-2π/3).
3.Спрасціць выраз:
1) cos( + x) sin (π –х) + tq (3π/2+х) sin (х-) cos(х-).
Варыянт 3
1.Вылічыць сtq3150.
2.Знайсці значэнне выразу:
сtq 5700+√3/3 ( sin 3000 - cos 36300)
3.Спрасціць выраз:
sin (х- 3π/2) cos (2π – х) – sin (π –х) sin (π +х).
4.Знайсці cos (π – х), калі sin х = -0,6 і 3π/2< х < 2π.
5.Даказаць тоеснасць:
раскрыть » / « свернуть