З 19 па 23 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень беларускай мовы. Вучні актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах.
Вось вынікі.
Выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”

Правядзенне экскурсіі ў комплексным музеі УА “Гісторыя в.Любань” “Аб родным кpai роднай мовай”

Арганізацыя сустрэчы з мясцовым паэтам, празаікам, краязнаўцам Нефідовічам С.П.

Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”
Работы размешчаны на сайце школы

Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”
Лепшыя работы:
-сачыненні Елістратавай Анжалікі, Захаркевіч Ксеніі, Пархоменка Дар’і;
-вершы Краснікевіча Максіма, Грыневіч Марыі.
Вучні 5 класа прадставілі малюнкі на гэтую тэму. Гэта работы Кліменка Рамана, Краснікевіч Валерыі, Пажывілка Валянціны, Грыневіч Анастасіі.
У конкурсе чытальнікаў бралі ўдзел 12 вучняў.


Лепшымі чытальнікамі прызнаны Заступневіч Мікалай, Гавейновіч Ангеліна, Дукарэц Юрый і Сыцэвіч Надзея.
Пераможцу конкурса можаце знайсці на сайце
акцыі “Чытаем Максіма Танка разам” (пакуль школьным сайце).
Вялікі дзякуй за актыўны ўдзел вучням установы і настаўнікам-філолагам, а таксама класным кіраўнікам, асабліва пачатковых класаў.
Усім творчых поспехаў і здароўя!
раскрыть » / « свернуть