Шаноўныя бацькі, запрашаем вас разам с дзецьмі наведаць помнік-абеліск агр.Любань.
З гісторыі утварэння помніка ў аграгарадку Любань Лунінецкага раёна.
На вуліцы Залескай, ля Дома культуры, знаходзіцца брацкая магіла 2 чырвонаармейцаў і 4 партызан брыгады імя Кірава Пінскага злучэння, якія загінулі пры вызваленні раёна. У 1969 на магіле ўстаноўлены абеліск у памяць аб іх, а таксама аб 102 земляках, якія загінулі ў гады вайны.
Аўсяйчук Якім Сяргеевіч, н. у 1913 у в. Куляшы Емельчынскага раёна Жытомірскай вобл. (Украіна), гв.лейтэнант 266 гв. сп 88 сд, памёр ад ран 27.06.1944.
Гец Стэфан Патапавіч . Вёска Перунова, нарадзіўся ў 1922, з лістапада 1943 — партызан атрада імя Калініна брыгады імя Кірава, памёр ад ран 6.02.1944, пахаваны ў в. Любань.
Корзун Павел Васільевіч, нарадзіўся ў 1917 у г. Кіеў (Украіна), член ВЛКСМ, прызваны ў РСЧА Дарніцкім РВК г. Кіева, аўтатэхнік, з 14.11.1943 — партызан атрада імя Калініна, загінуў 5.02.1944.
Кужбар Мікалай Мікітавіч (Рэдзігераўскі с/с).
Неўмяржыцкі Піліп Дзмітрыевіч, нарадзіўся ў в. Дуброўка Ельскага раёна Палескай вобл., радавы, стралок, загінуў 7.07.1944.
Чарнышоў Макар Емяльянавіч, нарадзіўся ў 1909 у г. Калінін (Расія), прызваны ў РСЧА ў 1942 Калінінскім РВК, кам. аддзялення, з 11.02.1943 — партызан атрада імя Калініна, прадстаўлены да ўзнагароджання ордэнам Чырвонай Зоркі, загінуў 5.06.1944.
На помніку выбіты імёны загінуўшых на вайне вяскоўцаў з Лахаўкі і Любані.
раскрыть » / « свернуть