«Не всякая игрушка – модель, но любая
модель может быть игрушкой» -
принцип моделирования
Урок працоўнага навучання ў 6 класе па тэме
“Канструяванне кузава аўтамадэлі”
Мэта урока: фарміраваць уменні і навыкі канструявання кузава аўтамадэлі.
Задачы урока:
- вывучыць графічную дакументацыю на выраб кузава аўтамадэлі, фарміраваць працоўныя навыкі выканання разметкі, правілы выканання і чытання графічнай і тэхналагічнай дакументацыі;
- развіваць творчыя здольнасці, фантазію і прасторавае мысленне вучняў;
- выхоўваць самастойнасць, прывіваць цікавасць да прафесій канструктарска-тэхналагічнай накіраванасці і дызыйну.
Ход правядзення ўрока:
- арганізацыйны момант – 1 мін. (прывітанне, праверка прысутнічаючых)
- тэарытычная частка – 5 мін. ( задачы і мэта ўрока)
Вырабам мадэляў людзі пачалі займацца здаўна. Знаходкі археолагаў сведчаць аб тым, ўто у старажытным Егіпце рабілі маленькія мадэлі барак і пірамід. У асноўным яны служылі для культавых мэт або упрыгожвання дварцоў, таму на іх выраб на шкадавалі ні золата, ні срэбра, ні слановай косці. Былі і больш простыя мадэлі, якія з’яўляліся цацкамі для дзетак прасталюдзінаў.
Паступова людзі заўважылі, што на паменшаных копіях машын і механізмаў параўнальна лёгка апрабаваць творчыя рашэнні, прыгодныя і для вялікіх канструкцый.
З таго часу мадэляванне стала неадемлівай часткай тэхнічнага канструявання. Сёння мы паспрабуем зканструяваць кузаў нашай аўтамадэлі.
- Уводны інструктаж – 5 мін.
Давайце разгледзім графічную дакументацыю на выраб кузава. На дошцы вы бачыце тэхнічныя малюнкі кузава. Найбольш просты ( 7 балаў) – адкрыты кузаў, які складаецца з 4 частак: 2 бакавых, пярэдняга і задняга бартоў.
Другі варыянт – закрыты кузаў з адкідным заднім бортам (8 балаў). Ён складаецца з 6 асноўных частак. Давайце паспрабуем іх вызначыць: ( вучні называюць часткі кузава) 2 бакавыя, пярэдні, задні барты, крыша і шпількі на задні борт ( кусочкі дроту або цвікі).
Трэці варыянт – гэта кузаў сучаснага фургона (9 балаў). Яго выраб найбольш складаны. Вам патрэбна вызначыць памеры вашай мадэлі і начарціць зборачныя адзінкі кузава. Можна рабіць змяненні ў форме, канструкцыі. Гэта ваша творчасць і фантазія. За творчы падыход і арыгінальнае рашэнне будзе налічвацца дадатковы бал.
- Практычная частка “Канструяванне кузава аўтамадэлі” і цякучы інструктаж – 30 мін.
5. Заключны інструктаж і рэфлексія - 4 мін. (вынікі ўрока, лепшыя работы)
раскрыть » / « свернуть