Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Об учреждении

ЦЕЛЬ И ЗАДАЧИ

на 2023/2024 учебный год

 

ЦельОрганизовать образовательный процесс, ориентированный на удовлетворение образовательных потребностей учащихся, способствующих повышению качества образования

Задачи:

1.Создать условия для организации образовательного процесса при реализации программы дошкольного образования через:

-совершенствование предметно-развивающей среды по воспитанию уважения к своей Родине;

-укрепление физического здоровья детей, создание условий для систематического оздоровления организма ребенка;

-продолжение работы по духовно-нравственному воспитанию, формированию экологической культуры, бережливому отношению к окружающему миру;

-обеспечение безопасных и здоровье сберегающих условий.

2.Совершенствовать образовательного процесса при реализации программ общего среднего образования через:

-личностно-ориентированный и компетентностный подход;

-реализацию воспитательного потенциала предметов;

-социально-педагогическое и психологическое сопровождение.

3.Способствовать формированию социальной успешности учащихся через:

-развитие творческого потенциала и активизацию деятельности детских общественных объединений;

-формирование информационной и правовой культуры обучающихся, педагогов, родителей;

-совершенствование профилактической работы по предупреждению вредных привычек, формированию навыков ЗОЖ и потребности в сохранении и укреплении собственного здоровья, формированию у обучающихся культуры безопасной жизнедеятельности, профилактики саморазрушающего поведения;

-создание условий для формирования гражданственности, патриотизма, ответственности;

-совершенствование системы гендерного и семейного воспитания, направленных на повышение ответственности родителей за воспитание и обучение детей.

4.Повысить уровень профессиональной компетентности педагогов посредством совершенствования самообразования с учетом достижения необходимого качественного уровня педагогического мастерства педагогов.

 

 

Структура

ГУО «Любанская средняя школа Лунинецкого района»

 

 

1.Дошкольное образование

 

В учреждении созданы условия для реализации программ дошкольного образования. Имеется вся необходимая материально-техническая база.

Игровая площадка

 

2.Первая ступень общего среднего образования

Для реализации учебных программ на первой ступени общего среднего образования в учреждении оборудованы кабинеты начального образования, кабинеты групп продленного дня.

3.Вторая ступень общего среднего образования

Для реализации учебных программ второй ступени общего среднего образования в учреждении созданы все необходимые условия.

4.Третья ступень общего среднего образования

Для реализации учебных программ третьей ступени общего среднего образования в учреждении созданы все необходимые условия.

 

7.10 – открытие учреждения;

7.30-18.00  - режим работы сада;

8.30-8.50 – утренняя зарядка;

9.00 – 14.15 – учебные занятия;

14.15 – 14.35 – активный отдых;

14.35 – 15.15 – часы факультативных занятий;

12.20-17.50 – работа групп продленного дня, объединений по интересам, спортивных секций;

18.40 – закрытие учреждения.

Наш герб, флаг и гимн

Словы М.Клімковіча, У.Карызны

Музыка Н.Сакалоўскага

Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Радкевіч Ніна Мікалаеўна ў 1973 годзе скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут, прышла на працу ў Любанскую сярэднюю школу с 01.09.1975 года. Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры.

Ніну Мікалаеўну ўспамінаюць як добрасумленнага, працавітага настаўніка. Многія яе вучні станавіліся пераможцамі і прызёрамі раённых алімпіяд па рускай мове.

За   добрасумленную   працу   Радкевіч Н.М.  была   неаднаразова ўзнагароджана граматамі раённага і абласнога аддзелаў адукацыі. Пайшла з жыцця 18 лістапада 2023 года, але памяць аб настаўніку назаўсёды застанецца ў сэрцах былых вучняў і калег па працы.  


Ёсць людзі,

якім лёсам наканавана

быць прыкладам для тых,

хто разам працуе,

крочыць па жыцці.

   10 кастрычніка 2022 года на 59-ым годзе пайшла з жыцця наша калега, настаўнік, дырэктар, выдатнік адукацыі Святлана Уладзіміраўна Антановіч.
   Скончыўшы ў 1984 годзе Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут, Святлана Уладзіміраўна пачала сваю працоўную дзейнасць настаўнікам матэматыкі Любанскай сярэдняй школы. Дзелавыя якасці маладога спецыяліста заўважылі вельмі хутка, і з 1 верасня 1987 года яна была назначана намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, а з 1990 года - дырэктарам установы.
   Святлана Уладзіміраўна паказала сябе сапраўдным прафесіяналам сваёй справы, вельмі адказным, мэтанакіраваным, працавітым, патрабавальным кіраўніком. Яна карысталася вялікай павагай і любоўю як сярод калег, так і сярод вучняў. Увесь свой вопыт, веды, асабісты час і энэргію даравала сваім выхаванцам. За гады працы яна выхавала не адно пакаленне ўдзячных вучняў, якія сталі сапраўднымі людзьмі. Не гледзячы на цяжкую хваробу, да апошніх дзён заставалася вернай сваёй працы, свайму вялікаму прызванню – быць НАСТАЎНІКАМ.
  Калектыў Любанскай сярэдняй школы глыбока смуткуе з нагоды смерці дырэктара Святланы Уладзіміраўны АНТАНОВІЧ і выказвае глыбокія спачуванні яе родным і блізкім.
Светлая памяць аб Святлане Уладзіміраўне назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах, а імя – у гісторыі школы.


Судьба – беда или счастливый случай, иль жизнь, иль смерть, как Бог решит за нас. А он к себе уносит  самых лучших, кого так не хватает нам сейчас.

8 февраля 2015 года трагический случай забрал жизнь учителя Сыцевича Вадима Николаевича.  Нам трудно осознать, что его больше нет рядом. Нам его не хватает. Светлая память об учителе навсегда останется в сердцах учащихся и коллег. 


Светлай памяці

Антановіч Людмілы Фадзееўны,

настаўніку рускай мовы і літаратуры, прысвячаецца

 

 

Ёсць людзі, якім лёсам наканавана

 быць прыкладам для тых, хто

разам працуе, крочыць па жыцці

 

Антановіч Людміла Фадзееўна ў 1954 годзе паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут, пасля заканчэння якога была накіравана ў 1959 годзе ў Любанскую сямігадовую школу. Працавала настаўніцай рускай, беларускай і нямецкай мовы. Выкладала не толькі ў дзённай, але і ў вячэрняй школе. 3-за адсутнасці электрычнасці працаваць даводзілася пры газніцах. Адзін з класаў быў арганізаваны на ферме, дзе не было ніякіх умоў для навучання, але працавалі і вучылі нягледзячы на цяжкасці.

З першага года работы Антановіч Л.Ф. была адказнай за школьны перыядычны друк. Школьныя газеты мяняліся раз у два тыдні. Пад кіраўніцтвам Людмілы Фадзееўны дзеці збіралі матэрыялы да друку і іх афармлялі. Калі была пабудавана новая школа (1976г.), быў створаны драматычны гурток, якім кіравала да 1983 года Людміла Фадзееўна. Гурткоўцаў неаднаразова запрашалі на выступленні ў вясковы Дом культуры, а таксама ў Лунінец, Пінск. Аб рабоце драматычнага гуртка неаднаразова пісалі ў раённай газеце, пасля чаго Антановіч Л.Ф. была накіравана на спецыяльныя курсы пры Брэсцкім драматычным тэатры імя Ленінскага камсамолу.

Людмілу Фадзееўну ўспамінаюць як добрасумленнага, працавітага настаўніка. Многія яе вучні станавіліся пераможцамі і прызёрамі раённых алімпіяд па рускай і беларускай мовах.

За   добрасумленную   працу   Антановіч   Л.Ф.  была   неаднаразова ўзнагароджана граматамі раённага і абласнога аддзелаў адукацыі. Пайшла з жыцця 26 верасня 2012 года, але памяць аб настаўніку назаўсёды застанецца ў сэрцах былых вучняў.

 


Светлай памяці

Шэўчык Марыі Міхайлаўны,

настаўніку матэматыкі, прысвячаецца

 

 

Шэўчык Марыя Міхайлаўна ў 1949 годзе закончыла Пінскае педвучылішча. Была накіравана ў Качановічскую сямігодку Пінскага раёна настаўнікам матэматыкі. У Качановічскай школе працавала ўсяго толькі адзін год. Выйшла замуж за свайго аднакурсніка Шэўчыка Аляксея Андрэевіча і пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў в. Любань. Школа знаходзілася ў звычайнай вясковай, цяперашніх памераў, хаце. Любанцы тады жылі ў маленькіх хатках з нізкімі вокнамі. Падлога была гліняная, а спалі людзі на матрацах-шастунах, напханых саломай. Ніякай сучаснай мэблі ў кватэрах не было, а людзі карысталіся самаробнымі сталамі, драўлянымі лавамі, тапчанамі і ложкамі, скрынямі-куфрамі. Шторы на вокнах сустракаліся вельмі рэдка, вечарам гаспадыня завешвала акно сваёй хусткай, фартухом або яшчэ чым-небудзь.

Марыю Міхайлаўну вельмі здзівіў хлапчуковы склад класаў у Любанскай школе. Дзяўчынак, якія атрымалі пачатковую адукацыю, далей вучыцца не пускалі. "3 гэтага хлеб есці не будзеш, трэба прасці ды ткаці,"—адказвалі настаўнікам бацькі.

Настаўнікі працавалі з энтузіязмам. У школе былі заняткі ў тры змены: у першыя дзве змены займаліся дзеці, а ў вячэрнюю—пераросткі. Быў арганізаваны клас на ферме, дзе настаўнікі працавалі без аплаты, добраахвотна. Маленькі будынак школы ўключаў у сябе тры класныя пакоі. Адзін быў трохі большы, і ў канцы яго было ўзвышэнне метраў тры шырынёй, што служыла сцэнай. У час урокаў сцэна была настаўніцкай. Парты былі самаробныя і доўгія, за імі на драўляных лавах сядзела па 4-5 вучняў. Не хапала падручнікаў, сшыткаў і іншых школьных прылад, замест ранцаў і партфеляў дзеці насілі палатняныя торбачкі. Настаўніца вучыла і вучылася сама: завочна скончыла фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага педінстытута.

Нялёгка было знаходзіць правільнае рашэнне ў многіх жыццёвых сітуацыях. Сапраўдным дарадчыкам для маладой настаўніцы стаў першы мясцовы настаўнік Шэўчык Андрэй Рыгоравіч.

Больш за 36 гадоў добрасумленнай працы аддала Шэўчык М.М. Любанскай сярэдняй школе. Была неаднаразова ўзнагароджана граматамі аддзела адукацыі і сельскага савета, медалямі: "Медаль імя Леніна", "Ветэран працы", мнагадзетнай маці. Пайшла з жыцця 15 верасня 1996 года.

 


Светлай памяці

Шэўчыка Аляксея Андрэевіча,

настаўніку гісторыі, прысвячаецца

 

 

 

Шэўчык Аляксей Андрэевіч нарадзіўся 21 лютага 1928 года ў в.Любань. Да ўсталявання Савецкай ўлады (1939 г.) скончыў 4 класы польскай школы ў в.Лахва. Калі скончыў 5 класаў Лахвенскай школы, пачалася Вялікая Айчынная вайна. У 1942-1943 гг. бацька Аляксея Андрэевіча быў сувязным партызанскага атрада ім.Кірава. У 1943 годзе нехта данёс на бацьку ў паліцыю, і сям'ю хацелі растраляць. Дапамагла бабуля, якая выпадкова даведалася пра гэта і папярэдзіла бацьку. Сям'я паспела ўцячы да партызанаў. Жылі ў сямейным лагеры пры партызанскім атрадзе імя Калініна.У красавіку 1943 года камандзір разведузвода Сергіевіч П. І. прапанаваў Аляксею ўступіць у атрад.

Некалькі месяцаў Шэўчык А.А. быў пасыльным пры штабе, а затым быў размеркаваны ў разведроту, дзе ён выконваў розныя даручэнні: удзельнічаў у патруліраванні, насіў данясенні ў штаб атрада, быў часавым, назіраў за рухам нямецкіх ваенных эшалонаў на Усход. Вясной 1944 года захварэў сыпным тыфам, таму бацькі забралі яго да сябе. Хварэў вельмі цяжка, і нехта паведаміў у атрад, што хлопец памёр. Тады яго выкрэслілі са спісу атрада.   Толькі ў   1999 г. яму ўдалося аднавіцца ў ліку партызанаў атрада імя Калініна Кіраўскай брыгады Пінскага злучэння. Пасля выгнання немцаў, у 1944 годзе, жыў разам з бацькамі ў в.Любань. У 1945   годзе паступіў у 6 клас. Пасля заканчэння 7 класаў паступіў у Пінскае педвучылішча, якое закончыў у 1949 г. Вярнуўся на радзіму і стаў загадчыкам Любань-хутарской пачатковай школы. У школе акрамя класнага журнала нічога не было. За летнія канікулы былі набыты парты, 2 класныя дошкі, 2 шафы, зроблена печ. За кошт бюджэтаў Любань-хутарской, Бродкаўскай і Лахаўскай школ былі паштукатураны 2 класныя пакоі і перакрыты дах.

У 1950 г. паступіў у Пінскі настаўніцкі інстытут, а ў кастрычніку таго ж года яго прызвалі ў Савецкую армію. Дэмабілізаваўшыся ў 1953 г., працягнуў вучобу ў інстытуце, які скончыў у 1957г. 3 1959 па 1962 гг. вучыўся ў Магілёўскім педінстытуце. 3 1967 г.па верасень 1991г. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Любанскай сярэдняй школе. У час работы ў Любанскай школе прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Шэўчык А.А. быў сакратаром партарганізацыі 3-й і 4-й брыгад калгаса, намеснікам сакратара парткома калгаса, сакратаром партарганізацыі Любанскай сярэдняй школы, спяваў у калгасным хоры, а таксама ўдзельнічаў у школьнай самадзейнасці. За добрасумленную працу Шэўчык А.А. узнагароджаны Ганаровымі лістамі райкама партыі, райвыканкама, Ганаровым лістом Міністэрства адукацыі БССР, знакам "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва" (1973г.), ордэнам "Знак пашаны" (1986г.), медалём "Ветэран працы" (1988). Пайшоў з жыцця 14 ліпеня 2013 года.

 


Светлай памяці

Юрцэвіча Паўла Рыгоравіча,

настаўніку, прысвячаецца

 

 Юрцэвіч Павел Рыгоравіч

Нарадзіўся 20 студзеня 1933 года ў вёсцы Лахаўка ў сям’і сялян. Пасля заканчэння школы працаваў у калгасе “Сцяг перамогі” спачатку старшынёй рэвізійнай камісіі, затым намеснікам брыгадзіра. Адначасова вучыўся завочна ў Пінскім індустрыяльна-педагагічным тэхнікуме, пасля заканчэння ў 1967 годзе перайшоў працаваць у Любанскую школу настаўнікам працоўнага навучання і чарчэння. Затым выкладаў ваенную падрыхтоўку. Вопытны педагог, майстар сваёй справы, прынцыповы і працавіты, пунктуальны чалавек, адданы справе вучыць дзяцей, а жыццёвы дэвіз: “Даў слова – трымай яго”. Сапраўдны педагог не робіць кар’еры. Ён прыходзіць у школу настаўнікам і ідзе з яе настаўнікам. Галоўнае – неабыякава адносіцца да таго, что робіш. І менавіта сваёй самаадданай працай Павел Рыгоравіч заслужыў аўтарытэт і павагу сярод вучняў, быцькоў і настаўнікаў. У 1993 годзе пайшоў на заслужаны адпачынак. Цяжкая хвароба прыкавала Паўла Рыгоравіча да ложка. Амаль 6 гадоў ён знаходзіў у сабе сілы і мужнасць супрацьстаяць хваробе.


 

Светлай памяці

Сыцэвічу Мікалаю Васільевічу,

настаўніку біялогіі, прысвячаецца

Сыцэвіч Мікалай Васільевіч у 1964 годзе закончыў Лахвенскую сярэднюю школу, у гэтым жа годзе паступіў у Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна па спецыяльнасці настаўнік геаграфіі і біялогіі.

З 1 верасня 1969 года па 10 лістапада працаваў у Рэдзігіраўскай сярэдняй школе арганізатарам выхаваўчай работы. Быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі 14 лістапада 1969 года. Служыў на Далёкім Усходзе.

Пасля службы быў накіраваны ў 1970 годзе дырэктарам Бродніцкай базавай школы. З 3 жніўня 1975 года працаваў настаўнікам біялогіі ў Рэдзігіраўскай школе.

Затым у 1978 годзе прызначаны дырэктарам

Любанскай сярэдняй школы, а з 1983 года працаваў настаўнікам біялогіі.

Для яго характэрны такія якасці як спагадлівасць, справядлівасць і пачуццё гумару.

         ...Жорсткая хуткаплыннасць жыцця знайшла сваю новую ахвяру. 6 студзеня 2004 года Мікалая Васільевіча не стала. Але з заканчэннем зямнога шляху не закончылася святая праца Настаўніка.

         Урокі Мікалая Васільевіча застануцца ў памяці яго ўдзячных вучняў, пяройдуць у малодшыя пакаленні запаветам бацькоў і дзедаў, бо неўміручымі застаюцца галоўныя каштоўнасці жыцця – дабрыня, мудрасць, справядлівасць і вера.


Светлай памяці

Сыцэвіч Людмілы Канстанцінаўны,

настаўніку пачатковых класаў, прысвячаецца

  

Сыцэвіч Людміла Канстанцінаўна

         Нарадзілася 5 жніўня 1953 года ў вёсцы Любань. Калі вучылася ў школе, то для сябе яна ўжо выбрала будучую прафесію – настаўнік пачатковых класаў. А дапамагла ёй у гэтым – першая настаўніца Буневіч Ганна Афанасьеўна. З усёй катэгорыі работнікаў педагагічнай сферы найбольш цяжкая праца ў настаўнікаў пачатковых класаў. Колькі сілы, здароўя і часу ўкладваюць гэтыя людзі, каб не толькі навучыць дзяцей пісаць і чытаць, але развіваць і выхоўваць іх. Людміла Канстанцінаўна, як педагог валодае ўсімі лепшымі чалавечымі рысамі: дабрынёй, чуласцю, акуратнасцю, ветлівасцю, аднак, самай прыметнай з іх з’яўляецца працавітасць. Пасля Лоеўскага педвучылішча працуе 5 гадоў настаўнікам матэматыкі ў Бродніцкай базавай і Рэдзігіраўскай сярэдняй школах. З 1978 года яе пераводзяць настаўнікам пачатковых класаў у Любанскую сярэднюю школу. Пастаянна ў творчым пошуку настаўніца адна з першых перайшла да прымянення інавацыйных тэхналогій. І адной з першах у раёне ёй была прысвоена вышэйшая катэгорыя настаўніка. Людміла Канстанцінаўна творчы, прынцыповы і абаяльны чалавек, прыгожая і сціплая жанчына. За шматгадовую плённую працу неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі раёнага і абласнога ўзроўняў. Самым галоўным у жыцці Людміла Канстанцінаўна лічыць – любоў да людзей, маленькіх выхаванцаў, дапытлівыя добрыя вочкі якіх, штодзень чакалі нечага новага і цікавага, дапамагалі пераадольваць цяжкасці. На жаль па стану здароўя Людміла Канстанцінаўна ў 2007 годзе пайшла на заслужаны адпачынак, але для сваіх калег яна надоўга запомніцца як добры сябар, дарадчык, узор працавітасці, сціпласці, добрасумленнасці.

На жаль, лёс адмерыў нашай любімай настаўніцы няшмат вёсен і зім, але і за гэты нядоўгі час яна паспела аставіць добры след ва ўсіх, хто яе ведаў, з кім яна працавала, каго яна вучыла. Светлая памяць табе, наш любімы настаўнік, шчыры працаўнік, дарагі калега.


Светлай памяці

Піліпцэвіч Таццяне Нікіфараўне,

настаўніку рускай мовы і літаратуры, прысвячаецца

 

 

         Піліпцэвіч Таццяна Нікіфараўна

У 1947 годзе паступіла ў Пінскае педагагічнае вучылішча. Гады вучобы – цяжкія і вясёлыя: картачная сістэма на хлеб, калі выдавалі па 500 грамаў хлеба. З ранку да вечара стаялі ў чарзе за хлебам, а колькі раз вярталіся без яго. Але нейкае пачуццё радасці падказвала, што хутка будзе адменена картачная сістэма. Паперы не было, а пра кніжкі даводзілася толькі марыць. Пасля заканчэння педагагічнага вучылішча ў 1951 годзе была накіравана на работу ў Любанскую сямігадовую школу. Займаліся ў дзве змены, а пасля заняткаў - у вячэрняй школе. Вучыліся пры газніцах. Нягледзячы на цяжкасці прадоўжыла вучобу ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. У гэты час у сям’і Піліпцэвічаў было трое дзяцей, якіх яны выхавалі і далі вышэйшую адукацыю. У вёсцы праходзілі вялікія змены: сямігадовая школа пераўтворана ў васьмігадовую, у 1967 годзе – сярэднюю. За час работы Таццяна Нікіфараўна навучыла і выхавала некалькі пакаленняў. Былыя вучні атрымалі розныя спецыяльнасці і працуюць ва ўсіх кутках краіны, некаторыя з якіх маюць высокія ўрадавыя ўзнагароды. Многія вучні сталі настаўнікамі рускай мовы і літаратуры. У школе адпрацавала 37 гадоў. За сваю працу ўзнагароджана шматлікімі граматамі аддзела адукацыі, упраўлення адукацыі, а таксама граматай ад імя Вярхоўнага Савета СССР, юбілейным медалём “За добрасумленную працу”. Пайшоўшы на заслужаны адпачынак, цяжка захварэла і праз год памерла. Але ўрокі і выхаваўчыя мерапрыемствы, якія праводзіла Таццяна Нікіфараўна, назаўсёды застануцца ў памяці ўдзячных вучняў.


Светлай памяці

Піліпцэвічу Мікалаю Мікалаевічу,

настаўніку матэматыкі, прысвячаецца

 

 

 

Піліпцэвіч Мікалай Мікалаевіч

У 1947 годзе паступіў вучыцца ў Пінскае педагагічнае вучылішча. Пасля заканчэння ў 1951 годзе накіраваны ў Любанскую сямігадовую школу. Нягледзячы на цяжкасці, працягваў вучобу ў Пінскім настаўніцкім інстытуце. Далей з 1962 года па 1965 год вучыўся ў Мінскім інстытуце. Мікалай Мікалаевіч любіў займацца спортам, займаў першыя месцы на Усесаюзных спаборніцтвах по бегу на 1500 метраў. Член КПСС, выконваў грамадскія паручэнні: быў прапагандыстам у калгасе, старшынёй клуба “Веды” болей дзесяці гадоў. За добрасумленную працу неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі райвыканкама, аддзела адукацыі, а таксама - ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР. Пайшоў з жыцця праз год пасля смерці жонкі.


 

Светлай памяці

Байда Ганне Канстанцінаўне,

настаўніку фізікі, прысвячаецца

 

Байда Ганна Канстанцінаўна

Працоўная біяграфія пачалася ў 1964 годзе лабарантам Даматканавіцкай сярэдняй школы. Далей вучоба ў Мінскім дзяржаўным педінстытуце. Пасля яго заканчэння і аднаго года работы настаўнікам фізікі Данілавіцкай сярэдняй школы родным домам для яе стала лунінецкая зямля. Вераснёўскім ранкам 1969 года гарэзлівым званком сустрэла намесніка дырэктара Перыноўская васьмігадовая школа. А пасля - праца дырэктарам школы, а з 1990 года зноў намеснікам дырэктара Любанскай сярэдняй школы. Ганна Канстанцінаўна беражліва адносілася да настаўніцкай працы, смялей далучалася да творчага майстэрства. Яе праца адзначана высокімі ўзнагародамі: граматамі аддзела адукацыі, абласнога ўпраўлення Міністэрства адукацыі. У 1985 годзе – знак “Выдатнік народнай асветы”. У 2003 годзе пайшла на заслужаны адпачынак, а ў 2006 годзе Ганны Канстанцінаўны не стала.

 


 

Светлай памяці

Радкевічу Івану Адамавічу,

настаўніку, прысвячаецца

 

 

Радкевіч Іван Адамавіч

Нарадзіўся 28 мая 1936 года ў вёсцы Лахаўка. У 1955 годзе закончыў Лахвенскую сярэднюю школу і пайшоў працаваць загадчыкам Любанскага сельскага клуба. У перыяд 1958 – 1959 гады працуе на пасадзе другога сакратара райкама камсамола. У 1962 годзе паступіў у Брэсцкі педагагічны інстытут. Пасля заканчэння ў 1967 годзе пачаў працаваць настаўнікам геаграфіі і біялогіі ў Любанскай школе.

Пайшоў з жыцця ў 1984 годзе.


 

Светлай памяці

Заступневіч Марыі Аляксееўны,

настаўніку пачатковых класаў, прысвячаецца

 

 

Заступневіч Марыя Аляксееўна

Нарадзілася 3 красавіка 1946 года ў вёсцы Лахаўка.У 1964 годзе закончыла 10-ы клас Лахвенскай сярэдняй школы. А так як у атэстаце аб сярэдняй адукацыі было толькі чатыры “чацвёркі”, то без уступных экзаменаў была залічана ў Пінскі педагагічны клас. Пасля заканчэння педкласа накіравана на работу ў Чарабасаўскую васьмігадовую школу, дзе адпрацавала два гады.У 1965 годзе Марыя Аляксееўна паступіла ў Брэсцкі педагагічны інстытут на фізіка-матыматычны факультэт на завочнае аддзяленне. А ў 1966 годзе яе пераводзяць на работу ў Любанскую сярэднюю школу настаўнікам матэматыкі.Потым, у 1970 годзе Марыя Аляксееўна зноў паступае ў той жа інстытут толькі на факультэт пачатковага навучання, і яе пераводзяць настаўнікам пачатковых класаў. Працавала да 2001 года. Марыя Аляксееўна заўсёды была сярод дзяцей: жыла іх радасцямі, дзяліла горыч. Не адно пакаленне малышоў падрыхтавала настаўніца, якая аддавала сваю дабрыню, ветлівасць дзецям. Мы верым, што тыя праменьчыкі святла і дабрыні, якімі так шчодра адорваў любімы настаўнік сваіх вучняў, будуць яшчэ доўга саграваць сваім святлом і цяплом душы тых, хто зняверыўся, хто сагнуўся пад цяжарам жыццёвых абставін.


 

Светлай памяці

Барысюк Веры Максімаўны,

настаўніку пачатковых класаў, прысвячаецца

 

 

Барысюк Вера Максімаўна

Закончыла Ганцавіцкае вучылішча. У жніўні 1948 года была накіравана працаваць у сямігадовую Любанскую школу. Адпрацаваўшы два гады, Вера Максімаўна пераводзіцца ў Лахаўскую пачатковую школу, затым зноў перавод - ужо на хутар Авунцок (цяпер Бродкі).


 

Светлай памяці

Антановіч Софіі Іванаўны,

настаўніку беларускай мовы і літаратуры, прысвячаецца

 

 

Антановіч Софія Іванаўна

Многія гады Софія Іванаўна прысвяціла школе. Яе ўспамінаюць як добрасумленнага, працавітага настаўніка. Пачынала сваю педагагічную дзейнасць на пасадзе старэйшай піянерважатай у Мікашэвіцкай школе. Затым пасля заканчэння педагагічнага інстытута была накіравана настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Любанскую школу. На працягу ўсёй працоўнай дзейнасці яна з задавальненнем праводзіла цікавыя і змястоўныя заняткі. Выпускнікі запомнілі яе як справядлівага, творчага чалавека. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак Софія Іванаўна выхоўвала сваіх унукаў. На жаль яе ўжо няма ў жывых.

 


Светлай памяці

Шчагрыковічу Аляксандру Аляксандравічу,

 прысвячаецца

 

 

 

                Нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Лахаўка ў сям’і сялян. Пасля заканчэння Мозырскага педагагічнага інстытута працаваў майстрам вытворчага навучання ў Лахвенскім ВВК. Затым у 1987 годзе быў пераведзены арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы ў Любанскую сярэднюю школу. Жыццё яго было кароткім; можа таму ён спяшаўся жыць. Быў вясёлым, жыццярадасным, захапляўся музыкай. Дзеці любілі яго за пачуццё гумару, уменне выслухаць і дапамагчы.

     Кажуць, што чалавек нараджаецца, каб запаліць у Сусвеце зорку ці пакінуць на зямлі след. Мы верым, што тыя праменьчыкі святла і дабрыні, якімі так шчодра адорваў любімы настаўнік сваіх вучняў, будуць яшчэ доўга саграваць сваім святлом і цяплом душы.


Светлай памяці

Буневіч Ганны Афанасьеўны

20 мая 2019 года пайшла з жыцця былая настаўніца Любанскай школы Буневіч Ганна Афанасьеўна. За 37 гадоў добрасумленнай працы настаўніца аддала шмат цяпла сваёй душы многім вучням, якія выбралі прафесію настаўніка, беручы прыклад з Ганны Афанасьеўны. Менавіта сваёй працай запомніцца Ганна Афанасьеўна сваім вучням, калегам па працы .

 

З гісторыі развіцця школы

         Першая школа ў нашай мясцовасці была адкрыта ў 1914 годзе ў вёсцы Лахаўка. Навучаў дзяцей жыхар вёскі Любань Караніха Іван, а з 1915 па 1918 гады ў школе працаваў Шэўчык Андрэй Рыгоравіч. Школа знаходзілася ў драўлянай хаце Яраховіч Афраксінні Данілаўны. Замест парт у школе былі сталы і лавы. Каб набыць кнігі, Андрэй Рыгоравіч ездзіў у Гомель і Мазыр. Вучылі дзяцей самаму неабходнаму: арыфметычным дзеянням, пісьму і чытанню. Так як школа была прыватнай, то дзяржава настаўніку не плаціла, а плацілі бацькі па тры рублі за вучня ў месяц. У школе вучылася да трыццаці вучняў. Вось прозвішчы некаторых з іх: Калянковіч Васіль, Калянковіч Ксенія, Яраховіч Іван, Янковіч Фёдар, Шчагрыковіч Ігнат, Яраховічы Міхаіл і Дзмітрый, Заступневіч Еўдакія, Катовіч Анастасія. У 1918 годзе школу закрылі. А ў 1919 годзе школа была арганізавана на сродкі жыхароў вёскі Лахаўка, якія хацелі вучыць сваіх дзяцей. Навучалі дзяцей на рускай мове. У школе было 19 вучняў: 17 хлапчукоў і 2 дзяўчынкі. Школа знаходзілася ў звычайнай сялянскай хаце аднаго з жыгароў вёскі Лахаўка, які паехаў у Амерыку. Хату тапіць не было чым, таму ў час заняткаў было вельмі холадна: мёрзлі рукі. Пасярод пакоя стаяў вялікі стол, зроблены з дошак, вакол якога на лавах размяшчаліся вучні. Сшыткаў не было і пісалі на грыфельнай дошцы. Вучыў дзяцей у школе Дудзіч І.І., які прыязджаў на працу з вёскі Лахва. За навучанне настаўніку плацілі па два пуды збажыны і пяць пудоў бульбы за вучня ў год. У 1922 годзе школа была закрыта палякамі. І ў гэтым жа годзе былі адкрыты пачатковыя школы ў вёсках Лахаўка і Любань, дзе ўсе прадметы вывучаліся на польскай мове. У 1937 годзе ў вёсцы Бродкі была адкрыта яшчэ адна пачатковая школа ў хаце Заступневіча Цімоха Ісаакавіча, у якой вучылася 20 вучняў.

         З прыходам савецкай улады ў 1939 годзе пачатковая школа была адкрыта і на хутары Любань. Школа была размешчана ў двух будынках, у якіх займалася 53 вучні. Навучанне з 1939 года вялося на рускай мове. Пачала працаваць вячэрняя школа, дзе было 30 вучняў.

         Пачалася Вялікая Айчыная вайна. Гора і пакуты ляглі на плечы як дарослых, так і дзяцей. У перыяд акупацыі нашай тэрыторіі нямецкімі захопнікамі ўсе пачатковыя школы былі закрыты.

         У 1945 годзе ў Любані была адкрыта сямігодка. Школа была размешчана ў драўляным будынку і складалася з 4-х класных пакояў і маленькай настаўніцкай. Працавала 12 настаўнікаў. У вёсках Лахаўка, Бродкі, хутары Любань працавалі пачатковыя школы. У сямігодцы быў хлапчуковы склад вучняў, таму што дзяўчынак, якія атрымалі пачатковую адукацыю, далей вучыцца не пускалі. “З гэтага хлеба есці не будзеш, трэба прасці ды ткаць”, - адказвалі бацькі. Заняткі ў школе праводзіліся ў тры змены. У першыя дзве змены займаліся дзеці, а ў вячэрняй змене – дарослыя. Адзін клас быў арганізаваны на ферме калгаса, дзе настаўнікі працавалі бясплатна. Маленькі будынак школы служыў і клубам. Затым сіламі калгаснікаў быў пабудаваны новы аднапавярховы будынак школы ў цэнтры вёскі. Сямігадовая школа была ператворана ў васьмігадовую, затым у 1967 годзе – у сярэднюю.

         У перыяд з 1950 па 1967 гады школу закончылі 539 вучняў. Пачатковыя школы былі закрыты. У перыяд з 1968 па 1976 гады атрымалі адукацыю 428 чалавек.

         Новым этапам развіцця Любанскай сярэдняй школы можна лічыць 1976 год – год узвядзення ў строй новага сучаснага будынка школы. Школа была пабудавана за два гады на сродкі калгаса “Новае Палессе”. Старшынёй калгаса ў той час быў Сцепчанка Уладзімір Апанасавіч, які лічыў адзіным цэлым школу і калгас. Будавалі школу ўсёй вёскай. Вучні пасля заняткаў разам з настаўнікамі працавалі на будоўлі. А колькі радасці было першага верасня 1976 года, калі 538 вучняў пераступілі парог новага сучаснага прыгожага будынка! Пачалася напружаная праца па добраўпарадкаванні кабінетаў, тэрыторыі. Творча працаваў калектыў, даючы пуцёўку ў жыццё ўсё новым і новым пакаленням.

         У перыяд з 1977 па 1986 гады школу закончыла 478 вучняў. А 1987 год стаў знамянальным для школы таму, што ў ёй адкрыўся музей “Гісторыя вёскі Любань”. Задумка стварыць музей узнікла ў 1984 годзе, з таго часу пачалася пошуковая работа па збору экспанатаў і матэрыялаў. Жыццё школы ішло сваёй чарадой. У 1987-1996 гады школу закончыла 339 вучняў.

         Расце дабрабыт людзей, прыгажэе і развіваецца школа. Але колькасць дзяцей змяншаецца з кожным годам. З 1997 по 2006 годы школу закончылі 145 вучняў.

         Вучні ўдзельнічаюць у шматлікіх мерапрыемствах. Расце аўтарытэт установы ў раёне. Так, у 2001 годзе школа была прызначана пераможцай спаборніцтва ў сацыяльнай сферы.

         У 2006, 2007 гадах установа заняла першыя месцы ў раёне па рэйтынгу навучальнай дзейнасці школ.

         Установа атрымала ўзнагароды розных узроўняў:

-2005 год – грамата Упраўлення адукацыі за арганізацыю шостага школьнага дня;

-2008 год – другое месца ў вобласці за арганізацыю турысцка-краязнаўчай работы;

-2008 год – трэцяе месца ў абласной спартакіядзе сярод устаноў аграгарадкоў;

-2009 год – першае месца ў раёне па валейболу сярод юнакоў.

         Наступны этап у развіцці ўстановы пачаўся з 2009 года, калі адбылася рэканструкцыя установы па праграме аграгарадкоў.

Былі заменены вокны, праведзены касметычны рамонт у будынку і ўстанова набыла сучасны, прыгожы выгляд. У перыяд з 2007 па 2013 год установу закончылі 97 вучняў. У 2013/2014 навучальным годзе ўстанову наведваюць 132 вучні.

У 2010 годзе установа атрымала сертыфікат фіналіста абласнога конкурсу “Школа аграгарадка – школа кіравання асобасна-прафесійным развіццём школьнікаў”. У 2013 годзе - другое месца сярод школ аграгарадкоў.

         Кожны год установа адукацыі прымае ўдзел у розных конкурсах. Так у 2015 годзе ўстанова атрымала дыплом трэццяй ступені па выніках удзелу ў конкурсе “Их помнит мир спасенный”.

         Па выніках удзелу ў конкурсе вучэбных кабінета маюцца наступныя дасягненні:

-дыплом першай ступені – кабінет фізікі;

-дыплом другой ступені – кабінет хіміі, вучэбныя майстэрні, групы падоўжанага дня;

-дыплом трэццяй ступені – кабінет біялогіі, беларускай мовы і літаратуры, кабінет грамадскіх аб’яднанняў.