Згодна з Тыпавым вучэбным планам сярэдняй школы, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 6 мая 2020 года № 83 “Аб тыпавых вучэбных планах агульнай сярэдняй адукацыі”, Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2021 года № 71 “Аб змяненні Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2020 года № 83”, прадугледжана аднолькавая колькасць гадзін на тыдзень па класах на вывучэнне вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Русский язык». Розная колькасць гадзін назіраецца толькі ў Х-ХІ класах гімназій, ліцэяў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу для філалагічнага напрамку.
Калі вучэбны прадмет «Беларуская мова» выбраны вучнямі ў якасці прыярытэтнага, то на вывучэнне беларускай мовы адводзіцца 3 гадзіны, а на вывучэнне рускай мовы – 1 гадзіна. І наадварот, калі вучэбны прадмет «Русский язык» выбраны ў якасці прыярытэтнага, то на яго вывучэнне адводзіцца 3 гадзіны, а на вывучэнне беларускай мовы – 1 гадзіна.
Больш падрабязная інфармацыя па відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і колькасці вучэбных гадзін на тыдзень па класах змешчана ў інструктыўна-метадычных пісьмах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Русский язык» і «Русская литература» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі .
разгарнуць » / « згарнуць