Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

15.02.20

Гульня-віктарына “У свеце цікавага”

Гульня-віктарына “У свеце цікавага”

    Чалавек па сваёй сутнасці дапытлівы. Першым пытаннем у кожнага з нас было адвечнае : "А чаму?" Сотні і тысячы разоў мы назалялі гэтым пытаннем сваім бацькам. Мы штодня даведваемся пра нешта новае. Без ведаў, якія людзі назапашвалі тысячагоддзямі, не зрабіць нам ні кроку наперад. А ў руху ад няведання да ведаў і заключаны сэнс прагрэсу і чалавечага быцця.

   У мінулую суботу ў нашай установе прайшла гульня-віктарына “У свеце цікавага”, у якой прынялі ўдел вучні 7-8 класаў. Сказаць, што віктарына прайшла весела і цікава –гэта не тое. На самой справе страсці моцна кіпелі за партамі, а вядучаму час ад часу трэба было супакойваць гульцоў. Але ж (як заўсёды) перамагла дружба і добры настрой!