Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

11.05.19

Дарогамі нашай Радзімы

                                                         Каб любіць Беларусь нашу мілую,

                                                         Трэба ў розных краях пабываць.

                                                         Разумею цяпер, чаму з выраю

                                                        Жураўлі на Палессе ляцяць.

                                                             А. Ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць…”

  Наш праект “Дарогамі нашай Радзімы” мы не пакідаем. На гэты раз мы ездзілі на рэчку Смердзь. Сабралася хлопцаў на паездку не так ужо і багата, але ўсе з жаданнем падарожнічаць –наматваць кіламетры дарог на колы сваіх веласіпедаў. А дарогі радавалі: пасля дажджу палявыя пясчаныя шляхі былі добра збіты і, яшчэ зусім нядаўна сухі расыпчаты, пясок не мяшаў ехаць. А сама прырода радавала адценнямі зялёнага колеру. А якое чыстае паветра!

   Усім спадабалася паездка, хоць хлопцам спачатку маршрут паказаўся кароценькім. Атрымалі шмат станоўчых эмоцый. А пара касуль,якіх пабачылі, была пікам радасці ў гурткоўцаў.