Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

23.03.19

Экалагічны тур на Смердзь

   У суботу удзельнікі гуртка “Веласіпедны турызм” паехалі на рэчку Смердзь ва ўрочышча Русаковец.

   Па-першае, вучні ўкатваліся ў новы веласіпедны сезон.

   Па-другое, адпрацоўвалі навыкі язды на веласіпедзе па розных тыпах дарог.

   Па-трэцяе, наводзілі парадак і чысціню ва ўрочышчы.

Русаковец карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод рыбакоў, моладзі, якая прыязджае на адпачынак. На беразе валялася шмат шкляных, пластыкавых бутэлек, смецця. Мы сабралі ўсе бутэлькі і смецце ў адным месцы. Пластыкавыя бутэлькі пагрузілі ў мяхі.

   Пасля працы прыемна было глянуць на чысты бераг. Ды і моладзь, якая прыехала на аўтамабілях адпачываць, падзякавала нам за працу.

   Вельмі добра, што што тваю працу заўважаюць, дзякуюць. Усім прыемнага адпачынку на Русакоўцы. Астаўляйце пасля сябе чысціню!