Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

29.10.18

Азбука ветлівасці

   27 кастрычніка ў нашай установе прайшло цікавае мерапрыемства “Азбука ветлівасці”. Тут навучэнцы ўзгадалі пра тое, хто такі ветлівы чалавек. Успомнілі як трэба паводзіць сябе ў тэатры, у аўтобусе, у краме, у школе. Як сустракаць гасцей, дарыць падарункі, як паводзіць сябе за сталом, як сервіраваць стол і яшчэ многае іншае.У сюжэтна – ролевай   гульні замацавалі правілы гасцявога этыкета, правілы прыёму падарункаў. Праглядзелі фільм пра этыкет.