Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

04.06.18

Дарогамі нашай Радзімы

   У гэты раз шлях колаў нашых веласіпедаў ляжаў на возера Белае, якое знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Маршрут быў маляўнічым, цікавым, насычаным. Праехалі мы крыху больш за 55 км.

Возера Белае знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобл., у 14 км на паўночны захад ад г. Жыткавічы, каля в. Белае і адносіцца да басейна р. Прыпяць. Мясцовасць пераважна раўнінная, нізінная, месцамі ўзгорыстая, парослая густым лесам, большай часткай багністая, амаль незаселеная. Берагі пясчаныя пераважна нізкія, месцамі забалочаныя, парослыя лесам і хмызняком. На захадзе і поўдні злучана 2 каналамі з шырокай сажалкавай сістэмай і праз яе - магістральным каналам Скрыпіца з р. Прыпяць. На поўначы злучана каналам з сістэмай меліярацыйных каналаў і з р. Случ. На ўсходзе каналам звязана з шырокай сістэмай меліярацыйных каналаў. На заходнім беразе возера размешчаны дзіцячы аздараўленчы лагер. У возеры водзіцца шчупак, лешч, лінь, акунь, карась, плотка, краснанапёрка і інш. рыба. Арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства. У раёне возера адзначаны рэдкі від паўзуноў, які занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь - балотная чарапаха. Плошча возера каля 1,89 км. Даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 1,07 км, максімальная глыбіня 9 м, даўжыня берагавой лініі каля 6,2 км. Аб'ём вады каля 7,4 млн. м3, плошча вадазбору каля 130 км.

 Крыніца: Усе азёры Беларусі.  Том 1.