Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

06.03.18

Экскурсія ў Лунінецкі раённы краязнаўчы музей

   Годам маленькай радзімы аб’яўлены 2018 год у Беларусі, аб чым Прэзідэнт А. Г. Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цэрымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны рэспублікі.

   Маленькая радзіма шматгранна… Для адных гэта родная вёска, вуліца ці бацькоўская хата, для другіх ­– прырода, пачуццё спакою і замілаванасці. Для іншых маленькай радзімай стала Беларусь…

Навучэнцы гуртка “Веласіпедны турызм” вырашылі, што абавязкова трэба наведаць Лунінецкі раенны краязнаўчы музей. Наш раённы музей   заснаваны ў 1978 годзе, а экспазіцыя адкрылася толькі ў 1986 годзе. Тут можна пазнаёміцца з гісторыяй Лунінца і Лунінеччыны. Так у залы музея правядуць нас ў “сялянскую хату”, пакажуць жыццё “за польскім часам”, пазнаёмяць з перыядам Вялікай Айчыннай вайны, з пасляваенным этапам у жыцці раёна і многім іншым цікавым і пазнавальным матэрыялам.