Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

11.12.17

Адпрацоўваем ўменні і навыкі катання на веласіпедзе

       У гэтую суботу навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Веласіпедны турызм” адпрацоўвалі ўменні і навыкі катання на веласіпедзе па розных тыпах дарог. Так, спачатку мы ехалі па добрым асфальце, а пасля павярнулі з Залескай вуліцы на Бродкі, як у народзе кажуць на Ямкі. Пасля, пераехаўшы чыгуначны пераезд, пачалася палявая грунтовая дарога, якая пасля дажджоў  была вельмі цяжкай, груваздкай са шматлікімі лужынамі. Пад блотнік набівалася гразь, і ехаць станавілася немагчыма. Спыняліся, чысціліся і зноў у шлях! У Гневані пераехалі асфальт і зноў па грунтоўцы пакацілі да лесу. Там ідзе нарыхтоўка дроў (выразаюць дрэвы, пашкоджаныя караедам), таму спадзяванне на лёгкую лясную дарогу не апраўдалася, бо і яна была разбіта вялікай нарыхтоўчай тэхнікай.  

   Вось паказаліся Маяковыя горы!  Мы развялі касцёр, пасмажылі сала, папілі гарбаты. Заняліся гульнёй, якая звязана са спартыўным арыентаваннем. Так хутка прайшоў дзень. У 16.00 рушылі праз лес да Лахвінскага рыбгаса –да возера Кукуцёлка. Каля царквы павярнулі налева і па гравійцы пакацілі да асфальтавай дарогі, якая плаўна пераходзіць у Сінкевіцкую вуліцу Любані. Яна вядзе нас да школы – месца нашага старта і фініша. Вось такі ў нас атрымаўся кругавы маршрут на 16 кіламетраў. Усе ўдзельнікі вытрымалі выпрабаванне цяжкай грунтоўкай і прыйшлі дахаты задаволеныя і бадзерыя.