Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

04.02.17

Маяковыя горы

                                                           Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому:
                                                           Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому.

                                                                                                    Я. Колас

   Усе любяць зіму з яе маразамі, снегам, лёдам, асабліва дзеці. Менавіта ў гэтую пару можна ад душы павесяліцца. Зіма прапануе шмат цікавых забаў. Вучні нашай установы пайшлі катацца на Маяковыя горы. Так-так, на Палессі таксама ёсць горы, свае асаблівыя і прыгожыя.

    Дзеці і дарослыя актыўна правялі гэты дзень. Каталіся з горкі, удзельнічалі ў квэст-гульні, смажылі сала, пілі гарачую гарбату, прыгатаваную на кастры.

    Было весела і цёпла ў дружнай кампаніі.