Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

21.01.17

Экскурсія ў Лунінецкі краязнаўчы музей

       21 студзеня 2017 года навучэнцы гуртка “Юныя краязнаўцы” наведалі краязнаўчы музей г. Лунінец. Атрымалі цудоўнае ўражанне ад экскурсіі. Многія вучні ўпершыню наведалі музей і былі прыемна здзіўлены тым, якая праца робіцца па захаванню народных традыцый, гістарычных фактаў і экспанатаў.

     Спадабалася выстава рэпрадукцый карцін знакамітага мастака, калекцыянера ўсходняга мастацтва Святаслава Мікалаевіча Рэрыха, якая зараз праходзіць у музеі.

   Трэба адзначыць  атмасферу добразычлівасці з боку навуковага супрацоўніка музея, якая падрабязна распавядала аб усіх выставачных экспанатах і экспазіцыях.