Экскурсія ў магазін
Мэты: 1. Працягваць знаёміць вучняў з прафесіямі людзей, якія працуюць у вёсцы, а менавіта – з прафесіяй “прадавец”, зместам і значэннем іх працы для жыхароў;
2. Пашыраць веды пяцікласнікаў аб асартыменце, якасці і ўласцівасці тавару;
3. Фарміраваць навыкі культуры паводзін у грамадскіх месцах, замацоўваць правілы дарожнага руху, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў па тэме.
Ход экскурсіі
Прафесія Прадаўца ў цяперашні час з'яўляецца вельмі распаўсюджанай і вельмі запатрабаванай. Сфера гандлю заўсёды мае патрэбу ў спецыялістах.

Перад магазінам
Экскурсію па магазіне аграгарадка в. Любань правяла прадавец Турава Зінаіда. Яна паведаміла, што адносіны гандлю з’явіліся вельмі даўно і спачатку былі ў выглядзе натуральнага абмену, дзе адзін від тавару абменьваўся на іншы. Крыху пазней з’явіліся грошы. Важным этапам у развіцці гандлю было з’яўленне купцоў. Купцы падарожнічалі, бывалі ў розных краінах, месцах, дастаўлялі розныя тавары, спрыялі развіццю навук і дыпламатыі. Яны дастаўлялі самыя рэдкія і экзатычныя тавары. Прыкладам можа паслужыць казка “Аленький цветочек”.
Турава Зінаіда расказала, што задача прадаўца заключаецца ў абслугоўванні пакупнікоў, у падрыхтоўцы і ўпакоўцы тавара, уменні адгадаць густ і жаданне пакупніка. Такім чынам прадавец павінен быць добрым псіхааналітыкам. Неўзаметку яна падвяла пяцікласнікаў да атрыбута ўсіх навагодніх святаў – елкі.


А які ж Новы год без карнавальнай маскі

Затым вучні пазнаёміліся з асартыментам розных безалкагольных напояў,
а таксама не мінулі агледзець “навінкі” марожанага

Таксама наведалі аддзел “Тавары для школьнікаў”


Для дзяўчат было шыкоўна пастаяць за прылаўкам і адчуць сябе на кароткае імгненне сапраўдным Прадаўцом.


Хлопцы не праявілі актыўнасці, каб заняць месца з таго боку прылаўка. Гэта тлумачыцца тым, што прафесія “прадавец” падыходзіць больш дзяўчатам, хоць няма ніякіх фактараў, якія б забаранялі мужчынам выбраць дадзеную прафесію.